Мінская дзіцячая чыгунка рыхтуецца да адкрыцця сезона

29 апреля 2021

Зялёнае святло  Дзіцячай чыгунцы. 1 мая яна адкрывае новы сезон. Сёлета 66-ы. Зараз завяршаюцца апошнія падрыхтоўчыя работы: спецыялісты аглядаюць рухомыя саставы, праводзяць ўнутранае і знешняе аздабленне вагонаў. Першы цягнік "Сталічнага экспрэса" адправіцца ў дарогу па традыцыйным маршруце: ад станцыі Заслонава да Сасновага бору. Перад паездкай вучні гуртка "Юны чыгуначнік" асвойвалі навыкі на трэнажорах. Толькі пасля паспяховай здачы экзаменаў лакаматыўная брыгада можа кіраваць цягніком. 

З-за эпідэмічнай сітуацыі ў цягніках "Сталічнага экспрэса" прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі і рэгулярная санітарная апрацоўка рухомага саставу. Наведвальнікі павінны выконваць масачны рэжым.