Творчым праектам "Вясна Перамогі" Мінская дзіцячая музычная школа імя Глебава падвяла вынікі навучальнага года. Вакальныя, харавыя, інструментальныя творы агучылі лепшыя навучэнцы, педагогі і калектывы на сцэне сталічнай канцэртнай залы "Верхні горад".
Акрамя праекта "Вясна Перамогі", у рэпертуары музычнай школы імя Глебава канцэрты "Музыка народаў свету" і "Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей".













