Вырашальны старт - 13 верасня, падрыхтоўка і трэніроўкі - кожны тыдзень, а далучыцца можа кожны ахвочы. Спачатку дзясяткі, а пасля і сотні мінчан, а гэта людзі розных прафесій, полу і ўзросту, аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку. Як прыклад - лёгкія, але карысныя прабежкі ў парках і скверах. Каб было весялей, збіраюцца разам і нават аб'ядноўваюцца ў каманды. Да руху не так даўно далучыліся і дэпутаты, а першую трэніроўку ў Лошыцкім парку для іх і яшчэ парадку 90 аматараў бегу правёў галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Ігар Сіваедаў. Адна са спартныўых мэт - заваяваць полумарафон.
Полумарафон пройдзе 13 верасня. Самыя трывалыя і ўпэўненыя ў сваіх сілах павінны будуць пераадолець дыстанцыю больш чым 20 кіламетраў. У праграме ёсць і адлегласці больш сціплыя - 10 кіламетраў. А карпаратыўныя забегі складуць 5. Дарэчы, паспяховае правядзенне мінскага полумарафона дапаможа нашай краіне атрымаць адабрэнне заяўкі на чэмпіянат свету ў гэтай дысцыпліне ў 2018 годзе.













