Мінск чакае зімовых свят

25 ноября 2019
Зараз спецыялісты рыхтуюць навагоднюю ілюмінацыю. Уздоўж вуліц і праспектаў сталіцы  развешваюць светлавыя гірлянды. Разам з тым  тэсціруюць аб'ёмныя фігуры. "Зорнае неба" будзе зіхацець на пляцоўцы ля Палаца спорту. Яркім акцэнтам стануць 3D-малюнкі на фасадах будынкаў на праспекце Незалежнасці. Уключыць амаль 108 кіламетраў рознакаляровых агнёў плануюць ўвечары 14 снежня. Як ствараюць святочную атмасферу ў горадзе,  даведаўся Ілья Цвяткоў.

У электраманцёра Барыса Бабошкі ў пераднавагодні час асабліва шмат працы. Яго задача – запаліць агні вялікага горада. Разам з камандай тэсціруе дзясяткі кіламетраў святочных гірлянд і светлавых канструкцый, якімі пачалі ўпрыгожваць вуліцы сталіцы. Спецыялісты правяраюць гіганцкія светлавыя сняжынкі і ёлачныя шары.

Графік у сталічных асвятляльнікаў цяпер асабліва шчыльны. Да галоўных зімовых свят неабходна падрыхтаваць і ўсталяваць звыш 260 светлавых канструкцый, каля пяці тысяч гірляндаў з ліхтарыкамі розных формаў і памераў, а таксама паўтары тысячы светлавых матываў. 

Так, напрыклад, яркім акцэнтам стануць 3D-малюнкі на фасадах будынкаў на праспекце Незалежнасці. Абсалютна новае светлавое афармленне з'явіцца і ў цэнтры Мінска. 

Вось гэта састаўны элемент новых светлавых матываў пад назвай «Люстры». Гэта, дарэчы,  навінка сезона! Яны будуць упрыгожваць ліхтарныя апоры на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. 

Заўтра спецыялісты прадпрыемства "Мінгарсвятло" прыступяць да мантажу піксельнай ілюмінацыі на Кастрычніцкай плошчы - дыёднай падсветкай упрыгожаць галоўную ёлку краіны. Кіраваць працай LED-гірляндаў будзе спецыяльная мініэлектрастанцыя.

Завяршыць мантаж піксельнага конуса плануюць да канца наступнага тыдня. А ўжо 14  снежня Мінск заззяе новымі зімовымі агнямі.