На карнавал "Viva Rovar!" ужо зарэгістраваліся больш за 6 тысяч удзельнікаў. Многія прадумваюць вобразы - ад казачных персанажаў да гістарычных дзеячаў. Таму што свята не толькі спартыўнае, але і для выбару лепшага касцюма на велакарнавале. Рэгістрацыя ўдзельнікаў - ля стэлы "Мінск - горад-герой". Старт велапарада ў 15 гадзін.
Велакалона будзе рухацца заўтра па праспекце Пераможцаў у напрамку "Мінск-Арэны". Па вуліцах ад Мельнікайтэ да Нарачанскай і ад Даўмана да Заслаўскай абмяжуюць рух.
Свята працягнецца ў парку Пераможцаў, падрыхтавана насычаная праграма - з квестамі, конкурсамі і канцэртам.













