Мінск зазіхацеў святочнымі агнямі

16 декабря 2018

Вуліцы сталіцы, а таксама 30 гарадскіх ёлак гараць мільёнамі лямпачак, дыёдаў і пікселяў. Кожная зімовая прыгажуня ўпрыгожаная па-асабліваму: каля Палаца дзяцей і моладзі можна ўбачыць падарункі, цукеркі, ля "Чыжоўка-Арэны" - цацкі на спартыўную тэматыку, а каля Нацыянальнай бібліятэкі - упрыгожванні ў выглядзе літар алфавіту.

Таццяна Каліціна, першы намеснік дырэктара ДП "Мінскрэклама": "Галоўная ёлка краіны - гэта Кастрычніцкая плошча. Сёння ўжо 30-метровая прыгажуня стаіць, упрыгожаная трыма тысячамі сярэбраных і залатых шароў рознага дыяметра і сістэмай, якая дазволіць у вячэрні час зрабіць яе са зменным сюжэтам, піксельнай. У Мінску такіх падыходаў мы не выкарыстоўвалі ніколі да гэтага".

Яшчэ адзін арт-аб'ект, які ўсталяваны ў Беларусі ўпершыню, - навагодняя асіметрычная ёлка, каркас якой запоўнілі сярэбранымі шарамі і сняжынкамі. Пачатковая канцэпцыя зведала некалькі змяненняў і ў зацверджаным варыянце ўпрыгожыла пляцоўку каля Палаца спорту.