Мінск заззяе навагоднімі агнямі ўжо ў гэтую пятніцу

12 декабря 2017

15 студзеня адкрыюцца і першыя калядныя кірмашы. Так, святочны гандаль з традыцыйнымі беларускімі пачастункамі разгорнецца каля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. Галоўнай святочнай пляцоўкай у навагоднюю ноч стане тэрыторыя каля Палаца спорту - бераг ракі Свіслач. Там 31 снежня з 23 гадзін да 4 раніцы пройдзе канцэртная праграма "З Новым годам, сталіца!". Музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу пачнецца ў 1:30 і будзе доўжыцца 15 хвілін. Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак сёлета пройдзе 23 снежня і збярэ як мінімум 800 казачных персанажаў. Працу грамадскага транспарту Мінска ў навагоднюю ноч падоўжаць. Метро будзе адкрыта да 4 раніцы, а цэнтральныя станцыі - да 4:15. Апошняе адпраўленне наземнага транспарту запланавана на 4:45.