Мiнск сустракаў удзельнікаў міжнароднай эстафеты памяці Наша Вялікая Перамога

22 апреля 2013

25 тысяч кіламетраў, 48 сутак у дарозе і амаль сотня гарадоў. Сёння беларуская сталіца сустракала ўдзельнікаў міжнароднай эстафеты памяці Наша Вялікая Перамога. Чарада аўтамабіляў спынілася ля стэлы Мінск - горад-герой, а ўжо праз некалькі хвілін у цэнтры сталіцы разгарнулі 200 квадратных метраў чырвонага палатна - дакладную копію сцяга Перамогі 1945-га. Патрыятычны аўтапрабег пачаўся ў апошнія дні сакавіка, адпраўным пунктам стаў Севастопаль. Ззаду ўжо больш за паўсотні гарадоў Беларусі і Украіны.


Уладзімір Грамыка, вайскавы старшына, кіраўнік прэс-цэнтра Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Беларускае казацтва: Мы павінны памятаць тое, што зрабілі нашы дзяды, нашы прадзеды. Абаранілі свабоду, незалежнасць. Не толькі нашай радзімы Беларусі, але і ўсёй Еўропы. Выратавалі Еўропу ад карычневай чумы. Не так шмат франтавікоў засталося, хай яны ведаюць, што іх справа заўсёды будзе працягвацца. Памяць заўсёды будзе ў нашых сэрцах.


І сёння ж удзельнікі аўтапрабегу адправіліся ў суседнюю Расію. Наперадзе яшчэ 14 тысяч кіламетраў і нават 2 авіяпералёты. А ўжо 9 Мая сцяг Вялікай Перамогі валанцёры міжнароднай акцыі разгорнуць на Краснай плошчы ў Маскве.