Мінск упершыню прыме фінал нацыянальнай кібералімпіяды

1 марта 2017

Лепшых геймераў вызначаць у некалькіх дысцыплінах. Пачатак адборачных тураў запланаваны на восень. Плануюцца раўнды па віртуальным спорце і сярод студэнтаў. Лепшыя ІТ-атлеты трапяць у нацыянальную зборную Беларусі.

Акрамя таго, плануецца ствараць і спецыяльныя фітнес-цэнтры для кіберспартсменаў. Для геймераў распрацуюць індывідуальныя графікі трэніровак, каб удзельнік не перагружаў арганізм.