Мінск у яркіх фарбах: да II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы высадзілі больш чым 2 мільёны кветак

24 июня 2019

Гэтым летам Мінск патанае ў яркіх фарбах: да II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы высадзілі больш чым 2 мільёны кветак. Аксамітавыя петуніі, бягоніі, тагетысы. З рознакаляровых дываноў ля гасцініцы "Беларусь" выклалі "Кола агляду" і "Вароты горада". А ў парку Горкага на Свіслачы можна ўбачыць жывыя фларыстычныя канструкцыі прама ў рацэ.

Ля галоўнай арэны форуму - стадыёна "Дынама" - гасцей сустракаюць кустовыя скульптуры ў форме лісяняці Лесіка, беларускіх зуброў і атлетаў. А больш за ўсё арт-аб'ектаў з сімволікай Гульняў можна сустрэць на плошчы Незалежнасці. І гэта, бадай, самая папулярная фотазона. Куды яшчэ адправіцца па прыгожы кадр, раскажам у 21:00.