Мінск у гастрольным маршруце Сцінга

2 июня 2017

Вядомы брытанскі музыкант, спявак і аўтар песень выступіць у беларускай сталіцы 8 кастрычніка. Сёння дадзены старт продажу білетаў на канцэрт легенды сцэны. Зараз артыст знаходзіцца ў сусветным турнэ ў падтрымку свайго дванаццатага студыйнага альбома. У праграме як новыя кампазіцыі, так і ўпадабаныя хіты. Дарэчы, для Сцінга гэта ўжо другі візіт у нашу краіну. Сем гадоў таму ўладальнік шаснаццаці статуэтак Grammy ўпершыню гастраляваў у Мінску. Артыст выступіў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра і сабраў 15-тысячную залу.