Мінск упрыгожаць каля 2 мільёнаў кветак

29 мая 2020
У сталіцы пачалі высаджваць летнія кветкі. У Першамайскім раёне асноўныя работы вядуцца на кветніках па вуліцах Талбухіна, Сядых, на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД, а таксама ля станцыі метро "Уручча". Усяго запланавана высадзіць больш чым 110 тысяч аднагадовых квітнеючых раслін. 80 тысяч з іх  ужо дапоўнілі маляўнічыя кампазіцыі.
Усяго ж у Мінску высадзілі амаль 900 тысяч кветак. Гэта каля паловы ад запланаванай колькасці.