Мінск усё больш прывабны для замежных турыстаў

12 октября 2018

Мінск усё больш прывабны для замежных турыстаў - для гасцей распрацоўваюць новыя экскурсійныя маршруты, прысвечаныя не толькі гісторыі сталіцы. Папулярныя таксама гастранамічныя, прамысловыя і спартыўныя туры. Часцей за іншых цікавяцца нашай сталіцай жыхары Германіі і Вялікабрытаніі. З увядзеннем бязвізавага рэжыму ўсё больш гасцей і з далёкага замежжа.

Для турыстаў кожны дзень арганізуюцца бясплатныя туры і на англійскай мове. У найбліжэйшы час абновяць і аўдыёгіды ў сталічным транспарце.