Мінск стане трэцім горадам у маршруце падарожжа Дароў вешчуноў

17 января 2014
Сёння гістарычная падзея ў духоўным жыцці беларусаў. У нашу краіну ўпершыню прыбудуць найстаражытнейшыя рэліквіі - Дары вешчуноў. Святыня ні разу ў гісторыі з XV стагоддзя не пакідала межы Афонскага манастыра Святога Паўла.

Мінск стане трэцім горадам у маршруце падарожжа Дароў. Раней яны выстаўляліся ў храмах Масквы і Санкт-Пецярбурга. Беларусы змогуць дакрануцца да святыні ў сталічным Доме міласэрнасці.

Рэліквія будзе даступная для пакланення ўжо сёння каля 7 вечара. На вашым экране - падрабязны расклад працы Дома міласэрнасці. Калі гэтага часу паломнікам будзе мала, яго, магчыма, падоўжаць. І, як чакаецца, ужо 24 студзеня Дары адправяцца ў Кіеў.

Для гарантавання парадку ля мінскага Дома міласэрнасці будуць арганізаваныя ўзмоцненыя меры бяспекі. Храм будзе пад кругласутачнай аховай. З сёння і да 24 студзеня таксама закрыюць рух асабістага аўтатранспарту ў гэтым раёне. Таму лепш за ўсё дабірацца на грамадскім да станцыі метро Усход, а адтуль да Дома міласэрнасці будзе хадзіць спецыяльны аўтобус №900.

Дары вешчуноў - рэліквія часоў зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Паводле падання, Божая Маці перад сваёй смерцю перадала Дары дзвюм жанчынам. Пасля Дары апынуліся ў Візантыі, а ў XV стагоддзі патрапілі ў Афонскі манастыр Святога Паўла.