Праваахоўнікі краін СНД і Грузіі пераймалі вопыт, павышалі кваліфікацыю і вучыліся эфектыўна супрацьстаяць сусветнай злачыннасці. Навучанне праходзіла на базе Акадэміі МУС Беларусі. Насычаная праграма ўключала вывучэнне законаў, прыклады самых складаных спраў і пытанні працы з тымі, хто ўжо стаў ахвярай прадаўцоў жывога тавару. Антытрафікінг і правы чалавека зараз адна з тых праблем у свеце, якія больш за ўсё вывучаюцца.
За пяць гадоў міліцэйская альма-матар падрыхтавала большза паўтары тысячы спецыялістаў. Мерапрыемства арганізаванае пад эгідай Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі.














