Мінск стаў цэнтрам маладзёжнага жыцця і святкавання 95-годдзя Усесюзнага камсамола і 50-годдзя беларускага студатрадаўскага руху. На плошчы Дзяржаўнага флага ўпершыню ўзнагародзілі лепшыя студэнцкія атрады. Дзве ўзнагароды - у намінацыях Экалогія і Лепшы штаб - атрымалі прадстаўнікі сталіцы. Лепшым педагагічным атрадам прызнаны Нясвіжскі. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў іншых краін.
Слаўныя традыцыі падтрымліваюць у нашай краіне амаль 250 маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку 29 дзіцячых, а таксама 3 саюзы грамадскіх аб'яднанняў.














