Мінск стаў пляцоўкай для міжнароднага антытэрарыстычнага семінара

21 марта 2019

У форуме ўдзельнічалі  прадстаўнікі МУС Беларусі, Іспаніі і Францыі. Гэта не першая падобная ініцыятыва нашай краіны. У тым ліку, пашыраецца геаграфія  міжведамаснага ўзаемадзеяння. 

Хесус Гаёса Рэй, кіраўнік групы хуткага рэагавання Грамадзянскай гвардыі Іспаніі: "У Іспаніі назіраліся вельмі вялікія праблемы з тэрарызмам,  і мы працавалі ў гэтым кірунку і назапасілі вялікі вопыт у барацьбе з тэрарызмам. Задача наша на дадзеным семінары і на іншых - перадаць назапашаны намі вопыт іншым краінам, каб гэтая сітуацыя ў іх не паўтарылася".

Галоўная мэта двухдзённага семінара - абмяняцца інфармацыяй аб новых пагрозах  і практычнымі рэкамендацыямі  для своечасовага распазнання трывожных праяў.