Мінск збярэ беларусаў з усяго свету

22 июля 2013

Ужо заўтра беларусы, якія пражываюць за мяжой, пры садзейнічанні дзяржавы сустрэнуцца ў сталіцы ўжо шосты раз. Плануецца, што з'езд збярэ больш за 300 дэлегатаў з 20 краін, у тым ліку са Швейцарыі, Літвы, Латвіі, Кыргызстана і Польшчы. Удзельнікі абмяркуюць выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі, пытанні нашай культурнай спадчыны за мяжой, а таксама праблемы, якія больш за ўсё за мяжой хвалююць беларусаў.


Алег Рудакоў, старшыня Іркуцкага аб'яднання беларускай культуры: Прыехалі розныя людзі, розных прафесій. Не можам сказаць, што гэта толькі багатыя. Гэта людзі, якія проста маюць вялікае жаданне наведаць сваю гістарычную радзіму. Ёсць жаданне неяк паспрыяць развіццю гісторыі радзімы, зямлі нашых продкаў.


Дарэчы, у іншых краінах пражывае каля трох мільёнаў беларусаў. Праца з імі за мяжой - адзін з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. З прадстаўнікамі беларускіх дыяспар пастаянна падтрымліваецца сувязь.