Мінск сёння сустракаў удзельнікаў міжнароднага аўтапрабегу

21 июня 2015

Сумесная акцыя міністэрстваў транспарту Беларусі і Расіі "Дарогамі пераможцаў. Сувязь пакаленняў" прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тыдзень таму калона выехала з Валгаграда і за гэты час пройдзена каля трох тысяч кіламетраў. Варонеж, Смаленск, Орша, Магілёў і завершыцца гісторыка-патрыятычны прабег у горадзе Брэсце. У сталіцы Беларусі ўдзельнікі наведалі новы музей Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі вянкі ля стэлы "Мінск - горад-герой".

Галоўная мэта акцыі - нагадаць маладому пакаленню аб подзвігу ваенных-дарожнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.