Мінск сёння ўрачыста акрывае VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі

24 сентября 2013

Рэктары ўніверсітэтаў, лінгвісты, музыканты - прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты ўсіх краін СНД - збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы. З яе пачнецца трохдзённая праграма дыскусій і прэзентацый. Удзельнікі форуму абмяркуюць праблемы аховы здароўя, турызму, адукацыі. Цэнтральнай тэмай стане экалогія.


Такія сустрэчы інтэлігентаў праходзілі ў Маскве, Астане, Душанбэ, Кішынёве. У Мінску форум праходзіць упершыню - пад патранажам Прэзідэнта Беларусі. Пляцоўкай для абмену інтэлектуальным вопытам стане Мірскі замак і Вялікі тэатр оперы і балета.