Мінск - самы папулярны гарад СНД у расіян для падарожжаў з дзецьмі на вясновых канікулах

22 марта 2018

Беларуская сталіца ўзначаліла рэйтынг гарадоў СНД, папулярных у расіян для падарожжаў з дзецьмі на вясновых канікулах. Паводле звестак расійскага анлайн-сэрвісу па браніраванні гасцініц і жылля, у сярэднім турысты праводзяць у Мінску трое сутак. У пяцёрку самых папулярных кірункаў таксама ўвайшлі Астана, Ерэван, Тбілісі і Баку.