Мінск з юбілеем віншуюць замежныя дэлегацыі і прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў

8 сентября 2017

Мінск працягвае прымаць віншаванні з нагоды 950-годдзя. Сталіца Беларусі адкрыта для дзелавых, партнёрскіх і сяброўскіх адносін з усімі гарадамі свету, якія ў гэтым зацікаўлены. Гэтая фраза сёння не раз прагучала ў гарадской ратушы, дзе прымаў удзельнікаў замежных дэлегацый мэр Мінска Андрэй Шорац. Візіты гасцей у рамках юбілею сталіцы - магчымасць абмеркаваць планы з прадстаўнікамі гарадоў-пабрацімаў. Брытанскі Нотынгем выказвае жаданне развіваць супрацоўніцтва і на ўзроўні ўніверсітэтаў, а таксама ў сферы электратранспарту, турызму і спорту. Вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў Мінска з Пекінам і Бішкекам.

Андрэй Шорац, старшыня Мінскага гарвыканкама:

"Я яшчэ раз буду прапаноўваць нашым партнёрам і гарадам-пабрацімам, каб мы больш актыўна развівалі міжрэгіянальныя сувязі і адносіны. Узаемавыгадныя, гэта ў першую чаргу эканоміка, у культурнай, сацыяльнай сферы. Вось сёння была прапанова з Нотынгемам згуляць у хакей, мы гэтае пытанне разгледзім. З кожным годам нашы міжрэгіянальныя сувязі будуць не толькі мацнець, але і пашырацца".

Майкл Эдвардс, лорд-мэр г. Нотынгем (Вялікабрытанія):

"Мы вельмі ўражаныя тым, якія ў вас тэхналогіі і наколькі развітая прамысловая вытворчасць. І нават такія тэхналогіі, якія яшчэ не ўкаранёныя ў нас, мы таксама ўбачылі ўчора".

У беларускай сталіцы 21 горад-пабрацім. Госці з розных куткоў свету ў гэтыя дні прымаюць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на Дзень горада.