Мінск распрацоўвае новыя правілы рэкламнага афармлення

4 декабря 2017

Спакойны і вытрыманы колер, шрыфт і адзіная стылістыка. Мінск распрацоўвае новыя правілы рэкламнага афармлення. Асноўныя змены закрануць цэнтр сталіцы і галоўныя вуліцы. На думку горадабудаўнікоў, білборды, шыльды і афішы павінны арганічна ўпісвацца ў гарадскую прастору і архітэктуру. Дарэчы, у пэўнай стылістыцы аформленыя ўжо некалькі будынкаў на праспекце Пераможцаў.

Ідэі і прапановы збірае Мінскі інстытут гарадскога дызайну і добраўпарадкавання. Змены будуць абмяркоўвацца спецыяльнай рабочай групай разам з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва і прадстаўнікамі рэкламнай супольнасці. Новыя падыходы да размяшчэння рэкламы плануецца зацвердзіць у пачатку наступнага года.