Стракатыя і духмяныя пано ад сталічных фларыстаў. У Мінску высаджваюць аднагадовыя кветкі. Усяго ў планах мільён 400 тысяч раслін. У маляўнічым міксе, напрыклад, бягоніі і астры, віёлы, тагецісы, ружы. На плошчы Незалежнасці, напрыклад, "выраслі" петуніі (каля 40 тысяч). Каб квітнеючая кампазіцыя была максімальна яркай, расліны трэба даглядаць - штодзённы паліў і рэгулярная падкормка. Традыцыйна распрацоўваюць і новыя эскізы. Сёлета гэта набярэжная ў Драздах, тэрыторыя каля Вялікага тэатра, а таксама на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Трэнд на шматгадовыя кампазіцыі падхапілі ўсе раёны. Толькі ў гэтым сезоне высадзяць каля 120 тысяч раслін. Дапоўняць наяўныя кампазіцыі, таксама будуць монакветнікі. Акрамя гэтага, выставяць амаль 15 тысяч ампельных скрынь. Траціна з іх ужо "распусцілася" на агароджы ўздоўж праспекта Пераможцаў. Павялічаць і колькасць вертыкальных канструкцый. Яны ўпрыгожаць магістральныя вуліцы, цэнтральныя плошчы і ўезды ў горад.













