Грамадства

Спампаваць

17 Лютага 2017 18:48

Мінск пашырае эканамічныя сувязі з Польшчай

Савецкі раён сталіцы і горад Люблін плануюць узаемадзейнічаць у гандлі, бізнесе і прыцягненні інвестыцый. Вядзецца дэталёвая распрацоўка плана двухбаковага супрацоўніцтва, на найбліжэйшы час запланавы ўзаемныя бізнес-візіты. Ёсць цікавасць у развіцці культурных і адукацыйных сувязяў. Сумесныя праекты ўжо рэалізуюць Люблінскі тэхнічны ўніверсітэт і БНТУ.

Юрый Трушчанка, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска:

"Люблін зацікаўлены ў развіцці адносін з Мінскам, у прыватнасці, з Савецкім раёнам. Гэта прыцягненне інвестыцый у будаўніцтва, гэта прыцягненне інвестыцый у рознічны бізнес, прыцягненне інвестыцый у развіццё інфраструктуры малога бізнесу".

Марыуш Саган, дырэктар дэпартамента гарадскога савета г. Любліна, Польшча:

«У нас ёсць вопыт паспяховага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Віцебскам, мы хочам развіваць гэты напрамак і ў Мінску. У вашым горадзе рэалізуюць шмат стартап-праектаў і развіваецца прадпрымальніцтва. Таму мы імкнёмся супрацоўнічаць з вамі ў галіне эканомікі».

Савецкі раён сталіцы актыўна ўзаемадзейнічае з гарадамі Расіі і Кітая. Неўзабаве Мінск наведае дэлегацыя Шанхая. Плануецца падпісаць пагадненне аб двухбаковым супрацоўніцтве.

 

Iншыя навіны

Пра надвор'е Пра надвор'е 17.10.2017 21:50 / Грамадства Пра надвор'е