Мінск пракорміць усіх гасцей чэмпіянату свету па хакеі

1 марта 2013
Ужо сёння іх, дарэчы, больш за дзве тысячы. Ці справядлівыя скаргі мінчан аб недахопе свабодных месцаў у рэстараннай зале, і якія магчымасці ў турыстаў пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню. Якаў Бута паспрабаваў знайсці месца для пятнічнай вячэры.
У сталіцы больш за дзве тысячы кафэ і рэстаранаў. Адначасова ў іх можа размясціцца 136 тысяч чалавек. Лічба ўнушальная, але мінчане ўсё роўна скардзяцца, што па вечарах або ў выхадныя свабодныя месцы ў цэнтры знайсці складана.
Дзеля эксперымента сёння мы паспрабавалі заказаць столік на невялікую кампанію. Празванілі некалькі папулярных устаноў у цэнтры - месцаў няма. Зразумела, - пятніца і вечар. Але мінчане задаюцца пытаннем, што будзе падчас чэмпіянату свету па хакеі. Адначасова ў горадзе будзе знаходзіцца больш за 20 тысяч турыстаў.
Гаворка ідзе пра ўпадабаныя мінчанамі летнія тэрасы ўздоўж праспекта Незалежнасці. Акрамя таго, перад асноўнымі спартыўнымі арэнамі арганізуюць фан-зоны, дзе можна будзе перакусіць падчас або паміж матчамі. Абяцаюць чыноўнікі вырашыць праблему і з недахопам нацыянальных страў у сталічных рэстаранах.
Аднак і гэтую заяву на практыцы пацвердзіць нам не ўдалося. Мы абзванілі некалькі рэстаранаў, у якіх нам адказалі, што ні дранікаў, ні мачанкі мы ў іх не пакаштуем. Застаецца толькі чакаць ініцыятывы ад самога бізнесу, які пачынае прыслухоўвацца да пажаданняў наведвальнікаў.