Мінск працягвае адзначаць юбілей

9 сентября 2017

На працягу ўсяго дня і зараз у святочным горадзе працуюць нашы карэспандэнты. Не засталіся без увагі ні адна падзея, ні адна пляцоўка Мінска. Наведалі сапраўдны рыцарскі турнір у сярэднявечным стылі ў цэнтры горада. Пакаштавалі самы вялікі ў гісторыі Мінска імянінны торт. Крычалі "Горка!" адразу 10 парам маладых. Рытмы святочнага горада - у матэрыяле Надзеі Сербіненкі.

Убачыць дзевяць з паловай стагоддзяў за адзін дзень. Гэта магчыма. Але толькі сёння. Часы Полацкага княства, калі войскі сышліся на берагах ракі Нямігі, патрапілі на старонкі "Слова аб палку Ігаравым". Так усё і пачалося.

Праз 950 гадоў пасля тых падзей на Нямізе горад заквітнеў. Гэта асабліва падкрэслівалі і нашы госці - павіншаваць Мінск прыехалі 19 дэлегацый з 12 краін. Разам з мэрам Мінска Андрэем Шорцам яны ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой".

У Дзень горада павіншавалі і жыхароў горада. Звання "Мінчанін года" ўдастоеныя 13 чалавек. Гэта тыя, хто кожны дзень сваёй працай робіць родны Мінск паспяховым.

Вуліцы Мінска сёння літаральна перапоўненыя. Верхні горад, уся Няміга, парк Перамогі - усяго на карце каля васьмідзесяці святочных лакацый. У сярэдзіне дня ля Палаца спорту людзей толькі дадалося - усе хацелі ўбачыць і пакаштаваць той самы імянінны торт-кветку.

Свае пажаданні Мінску пакінулі і яго жыхары, і турысты.

Сёння ў Мінску здарыўся сапраўдны вясельны бум! Пажаніцца ў Дзень горада, аказваецца, добрая прымета. Тысячнай парай Палаца шлюбу сталі нявеста з Беларусі і жаніх з Бахрэйна. Урачыстасці прайшлі і ў канцэртнай зале Верхні горад - там зарэгістравалі шлюб адразу 9 пар.

Сёння Мінск засне, верагодна, позна. У 23:00 неба над Нямігай расфарбуе не проста салют - лазернае феерверк-шоу.

Мінск працягне жыць у святочным рытме і заўтра. У Мінска ўсё толькі пачынаецца.