Мінск працягвае рыхтавацца да вясенне-летняга сезона

8 апреля 2019

Работы па добраўпарадкаванні і азеляненні вядуцца ва ўсіх раёнах сталіцы. У скверы мікрараёна Лошыца з'явілася сямейная алея - там пасаджана амаль 200 новых дрэў. Саджанцамі клёнаў і ліп папоўніліся таксама і іншыя раёны, падчас навядзення парадку фарбавалі лаўкі і збіралі смецце.

Вольга Янковіч, начальнік аддзела ЖКГ № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска: "Па тэрыторыі ЖКГ № 2 Фрунзенскага раёна  зараз пасаджана каля 2 000 дрэў і 1 300 кустоў. Таксама на тэрыторыі Фрунзенскага раёна вядуцца работы па бягучым рамонце асфальтабетонных пакрыццяў, па завозе пяску ў пясочніцы, па афарбоўцы дзіцячага гульнявога абсталявання і малых архітэктурных формаў".