Мінск працягвае рыхтавацца да ацяпляльнага сезона

22 сентября 2022
Мінск працягвае рыхтавацца да ацяпляльнага сезона: пракладванне магістральных цепласетак у сталіцы цалкам завершаць да пятніцы. Зараз работы працягваюцца на двух аб'ектах. Так, рэканструявалі ўчастак сетак для абагравання новага мікрараёна "Дружба" і часткі "Малінаўкі". Магістраль ўжо ўведзена ў эксплуатацыю і перадае цяпло. Засталося  закапаць трубы і скончыць добраўпарадкаванне. Падыходзіць да завяршэння рэканструкцыя і на другім аб'екце.

Нагадаем, ацяпляльны сезон у Мінску ўжо стартаваў для дзіцячых садкоў, школ, бальніц і іншых сацыяльных аб'ектаў.