Мінск працягвае рыхтавацца да галоўных урачыстасцяў Дня Незалежнасці

26 июня 2017

Фінальную частку трэніроўкі пачала авіяцыя.

Сёння прайшоў першы аб'яднаны пралёт па так званым люстраным маршруце. Ён цалкам паўтарае асноўны і ідзе паралельным курсам, але ссунуты на 8 кіламетраў. Паветраная калона - своеасаблівая зборная. Аснову складаюць ВПС Беларусі, але акрамя гэтага паляцяць звёны МНС, ДТСААФ і ВПС Расіі. Па традыцыі ў галаве паветранай калоны верталёты Мі-8 са штандарамі Беларусі, Узброеных сіл і ВПС. Затым самы грузападымальны верталёт - Мі-26 - у складзе звяна Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сярод машын, што суправаджаюць яго, два канадцы - АS-355. Ну, а завяршаюць расійскія К-52.

Верталёты змяняюць у калоне самалёты. Першымі ідуць прафесіяналы - на Як-52, знішчальнікі, штурмавікі, бамбардзіроўшчыкі. Ну, а завяршае агляд ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Адметнасцю ваеннага відовішча стане пралёт Л-39, якія расфарбуюць неба ў колеры нацыянальнага флага.