Мінск прываблівае турыстаў з усяго свету

21 августа 2014
Архітэктура, музеі і нацыянальная кухня. Прафесіяналы турыстычнай справы - прадстаўнікі буйных турфірм - запэўніваюць: за апошнія месяцы людзей, якія наведваюць сталіцу, стала значна больш. Уязны турызм яшчэ і спосаб прытоку замежнай валюты.

Надзея Сербіненка пра развіццё ўязнога турызму.

Адноўленая канцэртная зала, новыя скульптуры і гасцініца са старажытным каларытам... Верхні горад Мінска відавочна змяніўся за апошні час - новыя краявіды паспелі ацаніць і турысты.

Гарадская ратуша, старадаўнія вуліцы і Кафедральны сабор. Менавіта з Верхняга горада і плошчы Свабоды часта пачынаецца маршрут гасцей сталіцы. Але, на думку спецыялістаў, турыстычныя магчымасці гэтага аб'екта выкарыстоўваюцца не на 100%.


Турагенты адзначаюць: іх кліенты заўсёды просяць уключыць Верхні горад у аглядную экскурсію. Але ўпэўнены, што гістарычнаму цэнтру горада не хапае інтэрактыўнасці, забаў для турыстаў і гараджан.

Наступным аб'ектам для наведвання стаў рэстаран старажытнай беларускай кухні. Яго ўладальнік Сяргей заўсёды робіць стаўку на прыезджых. За адну гадзіну тут могуць абслужыць сотню турыстаў. Сустракаюць гасцей афіцыянты ў нацыянальных касцюмах, а стравы падаюць у гліняным посудзе ручной працы.

Наступны пункт маршруту ўсіх падарожнікаў, які стаў ужо абавязковым, - музей Вялікай Айчыннай вайны. З дня адкрыцця тут пабывалі 50 тысяч чалавек. Толькі за адны выхадныя па гэтых залах праходзіць дзве тысячы гасцей. Вольга - спецыяліст па ўязным турызме - адзначае, нават за апошнія некалькі месяцаў колькасць людзей, якія хочуць наведаць Мінск, стала значна большай. Спецыялісты звязваюць такія змяненні і з правядзеннем хакейнага першынства ў маі.

І такія водзывы апраўданыя. Сёння музей - гэта комплекс сусветнага ўзроўню. Аўдыягід, віртуальныя экскурсіі, так званы туманны экран і 3Д-інсталяцыі таму пацвярджэнне.

Уязны турызм развіваецца. Госці з Еўропы, Азіі і іншых частак свету наведваюць Мінск усё часцей. Бо традыцыя сустракаць гасцей ветліва і з душой не забытая і сёння.