Мінск далучыцца да маштабнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

28 марта 2020
Святло адначасова згасне ў 188 краінах свету. Але гэта не толькі пра эканомію электраэнергіі. Увага - ашчаднаму стаўленню да прыроды! Толькі летась у сталіцы было сабрана 126 тысяч тон макулатуры, амаль 35 - шкла і 20 тысяч тон палімераў. Выкарыстанне другсыравіны замест прыродных рэсурсаў - істотная эканомія.

У 20:30 падсвятленне адключаць на гандлёвых цэнтрах, музеях, Нацыянальнай бібліятэцы.