Мінск далучыўся да патрыятычнай акцыі "У славу агульнай Перамогі!"

14 ноября 2019
"У славу агульнай Перамогі!" Да гэтай патрыятычнай акцыі ўчора далучыўся Кастрычніцкі раён Мінска. На яго тэрыторыі - пяць братэрскіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны. Чатыры з іх ужо добраўпарадкаваныя, учора прыбралі пятую - ля станцыі Калядзічы. Менавіта там у 44-м пахавалі амаль тысячу салдат, якія абаранялі Мінск. Зямлю з усіх месцаў воінскіх пахаванняў збіраюць у спецыяльную капсулу, каб у дзень 75-годдзя Перамогі перадаць яе ў храм-помнік Усіх Святых у Мінску.

Акцыя "У славу агульнай Перамогі!" міжнародная. Яе ініцыяваў Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння. Зямля з розных братэрскіх магіл на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі будзе перададзеная ў крыпту храма-помніка Усіх Святых. У збіранні зямлі і добраўпарадкаванні пахаванняў актыўна прымаюць удзел школьнікі і моладзь.