Гэта самы значны турнір у беларускіх шахматах за апошнія 15 гадоў. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі больш як 30 краін. І тыя, каму патрэбны былі візы, атрымалі іх бясплатна. Сёння першы дзень чэмпіянату Еўропы. Каля 700 шахматыстаў трапілі ў заяўку на турнір па бліцу. Пераможца атрымае 2 тысячы еўра, уладальнік серабра - тысячу, бронзы - 800 еўра. Склад зборнай Беларусі на хатнім турніры аптымальны. З наймацнейшых шахматыстаў адсутнічае толькі Андрэй Жыгалко. Заўтра і паслязаўтра ў Палацы спорту пройдуць спаборніцтвы па хуткіх шахматах. Яшчэ адна асаблівасць - 50 партый кожнага тура будуць транслявацца анлайн.
Мінск прымае чэмпіянат Еўропы па шахматах
18 декабря 2015













