Мінск запрашае на 951-ы дзень нараджэння

8 сентября 2018

Святочныя пляцоўкі разгорнуцца ва ўсіх раёнах горада. Творчая майстэрня з'явіцца ў Траецкім прадмесці. А галоўнай спартыўнай пляцоўкай стане тэрыторыя ля Палаца спорту. Там ужо пачаліся спаборніцтвы сярод ратавальнікаў. У Верхнім горадзе закруціцца сямейнае свята. Пройдуць конкурсы для дзяцей і бацькоў. А падчас моднага шоу пляцоўка ля Ратушы ператворыцца ў подыум. Ажыццявіць падарожжа ў часе можна будзе ля стэлы. Там сустрэнуцца героі розных эпох, сотні ўдзельнікаў з розных краін аб'яднае фестываль гістарычнай рэканструкцыі.

Яркім момантам Дня горада стане музычна-піратэхнічнае шоу. А свята працягнецца ў нядзелю. На мінскія вуліцы выйдуць тысячы ўдзельнікаў паўмарафону, а ў парку Перамогі адзначаць Дзень танкіста.