Многія кафэ і магазіны ўжо прыбралі вітрыны. За шклом цэнтральнага ўнівермага горада "Калядная казка". Ажурныя сняжынкі і ззяючыя гірлянды, анёлы, снегіры і галоўны сімвал будучага года – Вогненны певень. Кампазіцыя быццам бы жывая, многія дэкарацыі спецыяльна рухаюцца. Такое афармленне рыхтавалі тры тыдні. Навагодняе ўбранства зроблена з натуральных матэрыялаў: саломы, галінак, пап'е-машэ, шышак. Святочную атмасферу падтрымлівае і стракатая ілюмінацыя.
Атмасфера Новага года ўжо адчуваецца на вуліцах сталіцы. Паступова ва ўсіх вітрынах магазінаў і кафэ з’явіцца святочны дэкор. Напрыканцы года лепшае навагодняе афармленне адзначаць падчас гарадскога конкурсу.













