Мінск зменьваецца да чэмпіянату свету

16 апреля 2014

Святочныя пано, расцяжкі, плакаты, банары, білборды - усё гэта з'явіцца на асноўных уездах у сталіцу і кальцавой дарозе. Святочным афармленнем сустрэне гасцей і дарога з Нацыянальнага аэрапорта, а таксама чыгуначны вакзал. Самае вялікае святочнае пано вышынёй у 40 метраў, пашытае ўручную з 8 тысяч сцяжкоў, ужо размясцілі на галоўным фасадзе педуніверсітэта на плошчы Незалежнасці. Дарэчы, і Волатаў напярэдадні спартыўнага першынства ў Мінску стане ўдвая больш.


9 мая сёлета - дата двайная: Дзень Перамогі і адкрыццё чэмпіянату свету. Таму горад раздзелены на дзве тэматычныя зоны, якія не будуць перагуквацца па афармленні. Цалкам завяршыць стварэнне святочнага антуражу абяцаюць да 25 красавіка.