Мінск сёння святкуе Дзень Незалежнасці на 80 пляцоўках

3 июля 2019

Прапаноўваем спыніцца непасрэдна на святочнай праграме. Ля ратушы ўжо гадзіна як выступаюць артысты эстрады, танцавальныя калектывы. А ў парку Перамогі можна ўбачыць і рэтратэхніку. Інтэрактыўны квіз для гасцей і жыхароў сталіцы падрыхтавала моладзь. У атмасферу гулянняў акунулася Юлія Токар.

Тут, у парку Перамогі, сапраўды вельмі атмасферна. Мы нібы перанесліся ў мінулае стагоддзе і можам нават дакрануцца да ваеннай эпохі. Пасядзець, напрыклад, за рулём рэтрааўтамабіля.

На гэтым гістарычная рэканструкцыя не сканчаецца. Крыху далей бачым партызанскія зямлянкі. У якіх нам нагадаюць пра подзвіг прадзедаў і пакажуць умовы побыту, набліжаныя да рэальнасці.

А хто паспеў наведаць урок гісторыі пад адкрытым небам, можа праверыць сваю кемлівасць і паўдзельнічаць у інтэрактыўным квізе - інтэлектуальныя пытанні падрыхтавала моладзь. А пляцоўка "Калейдаскоп творчасці" падыдзе для ўсёй сям'і. У цэлым скажу, што апроч фотазон, фуд-кортаў і дзіцячых атракцыёнаў, тут да пяці вечара будуць выступаць нашы артысты эстрады: група "Лас-Вегас", арт-праект "Новыя галасы", шоу барабаншчыкаў "Перцы". 

Мінск святкуе сёння на 80 пляцоўках: ёсць чаму здзівіцца, чым натхніцца і прачуць атмасферу Дня Незалежнасці!