Мінск павышае якасць абслугоўвання пасажыраў

17 августа 2018

Усе прыпынкі грамадскага транспарту ў цэнтры Мінска абсталююць электроннымі табло да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. У цэлым, транспартная інфраструктура горада стане больш зручнай і сучаснай. Сталіца павышае якасць абслугоўвання пасажыраў. Усталяваныя 270 манітораў, на якіх адлюстроўваецца аператыўная інфармацыя аб працы транспарту. Мяняюць і работу святлафораў для паскарэння руху аўтобусаў і тралейбусаў. Абнаўляецца і гарадскі аўтапарк.

Усяго ў Мінску больш за 300 маршрутаў грамадскага транспарту. Па гарадскіх вуліцах штодзень курсіруюць больш за 2 тысячы аўтобусаў, тралейбусаў, якія перавозяць да 2 мільёнаў пасажыраў.