Мінск трапіў у топ-3 самых чыстых гарадоў свету

16 октября 2018
Такі рэйтынг апублікаваў амерыканскі вэб-рэсурс фінансавых і аналітычных навін "Стрыт". Усяго ў спісе 30 гарадоў. Беларуская сталіца размясцілася на трэцім месцы. У апісанні гаворыцца, што "найбуйнейшы горад Беларусі часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у свеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца аб шматлікіх парках і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах чысціню". Першыя два месцы ў рэйтынгу занялі Сінгапур і Токіа. Паводле слоў укладальнікаў, яны засноўваліся на водгуках карыстальнікаў анлайн-сэрвісу бранірвання жылля Booking.com.