Мінск пагрузіўся ў рытм вялікага свята

9 сентября 2017

Беларуская сталіца - горад-герой Мінск - пагрузілася ў рытм вялікага свята! Вялікага юбілею! 950 гадоў. На сёння і заўтра запланавана больш за 80 культурных, спартыўных, забаўных мерапрыемстваў і самых розных акцый, як гаворыцца, на любы густ.

З юбілеем мінчан павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Сучасны Мінск - найбуйнейшы палітычны, эканамічны, культурны і дзелавы цэнтр краіны. Гэта неверагодна прыгожы горад з асаблівай душэўнай атмасферай, у якім хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей. У гісторыю нашай сталіцы запісана нямала гераічных і трагічных старонак. Але ўсякі раз пасля суровых выпрабаванняў горад адраджаўся, станавіўся яшчэ больш велічным. І сёння па праве носіць ганаровае званне "горад-герой". І ўсё ж галоўнае багацце - душа нашай сталіцы - гэта людзі. Упэўнены, што дзякуючы вашым талентам, дарагія мінчане, вашым адважным ідэям, працавітасці і гасціннасці горад стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным", - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы.