Мінск адзначае 951-ы дзень нараджэння

8 сентября 2018

Канцэрты, спартыўныя шоу і рыцарскія турніры. Мінск адзначае 951-ы дзень нараджэння. Гарадскія вуліцы сёння ператварыліся ў святочныя пляцоўкі. Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся раніцай з ускладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой". Галоўная лакацыя традыцыйна - тэрыторыя ля Палаца спорту, а Траецкае прадмесце - месца прыцягнення мастакоў, скульптараў, рамеснікаў. Там праходзяць творчыя майстар-класы. Тысячы аматараў аб'яднаў і фестываль гістарычнай рэканструкцыі.

Святочны марафон працягнецца і заўтра. Тысячы бегуноў пераадолеюць дыстанцыі Мінскага паўмарафону. А ў парку Перамогі адзначаць Дзень танкіста.