Мінск адзначае 1025-годдзе Хрышчэння Русі

29 июля 2013

Больш чым 50 тысяч чалавек прынялі сёння ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Свята веры сустрэлі ў Маскве, Кіеве, а зараз і ў беларускай сталіцы. З самай раніцы калона вернікаў і духавенства з харугвамі прайшлі ад стэлы Мінск - горад-герой да Мінскага замчышча. Там рэлігійную службу пад адкрытым небам правёў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Упершыню ў Беларусь прыбылі 7 прадстаяцеляў памесных праваслаўных цэркваў свету.

Пасля таінства прычашчэння і закладкі памятнай граматы, Патрыярха і прадстаяцеляў прыняў Прэзідэнт. Сустрэча праходзіць у гэтыя хвіліны. Як чакаецца, Кіраўнік беларускай дзяржавы, Патрыярх Кірыл і Мітрапаліт Філарэт прымуць удзел у сімвалічным гашэнні спецыяльнага паштовага блока 1025-годдзе Хрышчэння Русі спецыяльным памятным штэмпелем.


А зараз мы вяртаемся на Мінскае замчышча, дзе з раніцы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды славянскага свята. У гэтыя хвіліны на галоўнай пляцоўцы ідзе канцэрт. На сувязі са студыяй - наш карэспандэнт Юлія Чаргінец (відэа).