Мінск застанецца ў межах кальцавой

29 октября 2015

Мінск застанецца ў межах кальцавой, упор будзе зроблены на развіццё гарадоў-спадарожнікаў. Такі шлях для сталіцы прапануюць гарадскія архітэктары.

Колькасць жыхароў гарадоў-спадарожнікаў у бліжэйшыя гады павялічыцца больш чым у два разы - да 200 тысяч чалавек. Такім чынам горадабудаўнікі плануюць пазбегнуць ушчыльнення сталічных спальных раёнаў, у тым ліку Каменнай Горкі. Перш за ўсё ў гэтых гарадах будуць рэканструяваць жыллёвы сектар. Самы ж буйны рост чакае Смалявічы і Рудзенск.

У сталіцы найперш будуць развіваць дарожную сетку – за найбліжэйшыя дзесяць гадоў плануецца не толькі замкнуць першае гарадское кальцо, але і пачаць будаўніцтва другога і трэцяга. Рэканструкцыя чакае і прамысловыя зоны - для лепшага выкарыстоўвання рэсурсаў. Стане ў Мінску больш і зон адпачынку. Адказныя службы навядуць парадак на паркавай тэрыторыі вакол Сляпянскага вадасховішча і створаць новы зялёны масіў уздоўж берагоў рэк Лошыца і Мышка.