Мінск абагнаў Парыж у колькасці пасажыраў

26 октября 2017

Такія перавагі ў падарожнікаў з Пецярбурга. Аэрапорт расійскай паўночнай сталіцы Пулкава апублікаваў звесткі пасажырапатоку за мінулыя 9 месяцаў. Самымі папулярнымі кірункамі з улікам чартараў сталі Анталія і Ларнака, затым ідзе найбуйнейшы еўрапейскі аэрапорт у Франкфурце, а затым - Мінск.

Сталіца Беларусі наперадзе Парыжа ў колькасці пасажыраў, якія здзейснілі палёт з Санкт-Пецярбурга. Авіякампанія "Белавія" займае другі радок у лідарах перавозак, саступаючы толькі "Люфтганзе".