Мінск навагодні дорыць усім святочны настрой

29 декабря 2017

Тры дні да надыходу 2018! Мінск навагодні дорыць усім святочны настрой. На карце сталіцы з'явіліся новыя 22 пляцоўкі пад адкрытым небам. У Верхнім горадзе - інтэрактыўнае 3Д-шоу, ля Палаца спорту і Палаца Рэспублікі - калядны кірмаш. У навагоднюю ноч тут жа пройдуць і асноўныя гулянні. Так, ля Палаца спорту з 23 гадзін да 4 раніцы пройдзе канцэрт "З Новым годам, сталіца!" Святочны настрой будуць ствараць зоркі беларускай эстрады, музычныя і танцавальныя калектывы. Свае віншаванні рыхтуе і Дзед Мароз. А ў 1:30 над акваторыяй ракі Свіслач пачнецца самае відовішчнае феерверк-шоу. Доўжыцца яно будзе 15 хвілін.