Мінск на парозе свайго 946-га дня нараджэння

13 сентября 2013

Ужо заўтра па ўсім горадзе пачнуцца гістарычныя рэканструкцыі, прэзентацыі новых экскурсій. Усяго заяўленае каля 70 мерапрыемстваў. Пункт адліку - апоўдні, калі карнавальным шэсцем па цэнтры горада пройдуць вулічныя тэатры.



Праектаў настолькі шмат, што не разгубіцца і скласці свой план свята дапаможа Юлія Чаргінец. Яна разгледзела самыя прывабныя прапановы. Першая характарыстыка Мінска. Не толькі ў Аповесці часавых гадоў і іншых хроніках горад паказаны магутным і ўплывовым. Знаходзіўся на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і часта з-за такога становішча трапляў у гушчу бітваў. З дня свайго першага ўпамінання - 946 гадоў. Гэтую падзею адзначаюць з размахам і заўсёды арыгінальна. Год таму трубадуры засялілі самую старажытную плошчу сталіцы і Траецкае прадмесце. Заўтра па вуліцы, якая збірала свецкую эліту яшчэ ў XIX стагоддзі, пройдуць каралевы пад руку з марсіянамі.


20 тэатраў з Расіі, Украіны, Швецыі, Беларусі адкрыюць сцэны па ўсёй вуліцы Карла Маркса і ў Міхайлаўскім скверы. Вогненныя, фрык-шоу, пантамімы будуць ісці два дні.


Месца, якое 6 стагоддзяў таму стала цэнтрам сталіцы. Статус Высокі горад пераняў ад Траецкага прадмесця пасля атрымання Мінскам магдэбургскага права і будаўніцтва ратушы. Зараз менавіта тут і разгорнуцца асноўныя пляцоўкі. Каб не выпусціць цікавае, не варта адыходзіць адгэтуль далёка.


Цырымонія шлюбу 9 пар, буккросінг, прэзентацыі пісьменнікаў.


Верхні горад збярэ меламанаў і мастакоў. Заўтра тут адкрыецца пленэр, тэма мастацкага схода - панарамы, характар сталіцы. Пад гукі шлягераў ад Міхаіла Фінберга экскурсаводы распавядуць невядомае пра звыклыя славутасці. І ўсяго толькі за некалькі крокаў рыцарскія баі і рэканструкцыі гістарычных бітваў.


Гісторыю ў 3Д-фармаце пакажуць на Траецкай гары - цяперашнім месцы тэатра оперы і балета, на фасадзе якога павернуты час на некалькі стагоддзяў таму. Машына часу, але ўжо танцавальная запрацуе і каля аднаго з самых маладых музеяў краіны - мастацкай галерэі Савіцкага.


І па традыцыі горад даведаецца пра сваіх герояў. Прадстаўнікі розных прафесій, усяго 13 чалавек, атрымаюць званні Мінчанін года.


Два дні на тое, каб адкрыць сталіцу па-новаму і проста адпачыць. Для гэтага ўсе ўмовы. Свята настолькі маштабнае, што можна і не выязджаць за межы свайго раёна.