Мінск і турэцкі Газіянтэп сталі гарадамі-пабрацімамі

26 сентября 2018

Пагадненне падпісалі падчас візіту мінскай дэлегацыі. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак сустрэўся з мэрам Газіянтэпа Фатмой Шахін. Абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў сферах гарадской гаспадаркі, адукацыі, спорту і турызму. У Газіянтэпе працуюць больш за 100 прамысловых прадпрыемстваў.

Фатма Шахін, мэр горада Газіянтэпа (Турцыя): "Мы вельмі рады развіццю адносін паміж нашымі гарадамі ў такіх сферах, як эканоміка, гатэльны бізнэс, адукацыйны абмен студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама культурныя фестывалі. Я планую сама наведаць цудоўны Мінск у наступным годзе".

Мінск стаў 23-м горадам-пабрацімам турэцкага Газіянтэпа і прыняў удзел у гастранамічным фестывалі, дзе была прадэманстравана і беларуская кухня.