Мінск і Пекін падпісалі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў

29 апреля 2016

Новы ўзровень супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Кітая. Мінск і Пекін падпісалі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў. Напярэдадні галоўны горад Паднябеснай наведала дэлегацыя на чале з мэрам Мінска Андрэем Шорцам. Як адзначылі кіраўнікі абодвух мегаполісаў, пагадненне стане крокам наперад у развіцці беларуска-кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс - адзін шлях». Па выніках мінулага года тавараабарот паміж Мінскам і Пекінам перавысіў 800 мільёнаў долараў. У беларускай сталіцы працуюць амаль паўсотні прадпрыемстваў з кітайскім капіталам.