Мінск і Кіеў пашыраюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

1 ноября 2013

Сёння ў сталіцы падвялі вынікі візіту дэлегацыі педагагічных работнікаў Украіны. Больш за сто чалавек наведалі мінскія школы і каледжы, дзе яны вывучалі беларускія методыкі работы з інавацыйнымі тэхналогіямі ў адукацыі.


Аксана Дабравольская, дырэктар дэпартамента адукацыі і навукі, моладзі і спорту Кіеўскага гарадскога савета, Украіна: Гэта ўпершыню мы правялі такія дні адукацыі Кіева ў Мінску, і я думаю, што гэта будзе добрай традыцыяй. Сённяшняя дамова, якая будзе падпісана, закладзе аснову стабільнасці і сяброўства і ўпэўненасці ў тым, што мы адно аднаму патрэбныя.


Міхаіл Мірончык, старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама: Будзе падпісана шмат дамоў у галіне агульнай і сярэдняй адукацыі, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Інтарэсаў у абодвух бакоў вельмі шмат. І тыя праекты, якія сёння народзяцца, будуць вельмі цікавыя, і тыя праекты, якія мы заплануем сёння, пачнуць рэалізоўвацца ўжо заўтра.


Завяршылася сустрэча педагогаў Мінска і Кіева выступленнем артыстаў у канцэртнай зале Верхні горад.